У Менску чыноўнікі не палічылі вартым загадзя паведаміць алказалежным пра акцыю па кадзіроўцы
Калектыўны сайт устаноў аховы
здароўя Мінска паведаміў пра акцыю. За палову кошту залежным грамадзянам
сталіцы зробяць кадзіроўку і “падшыўку”. Прапанаваныя меры цяжка лічыць
“лячэннем”, аднак лепей яны, чым смерць або распад асобы.
Адна ўмова для жадаючых адпачыць
ад этылавага спірту – не ўжываць алкаголь цягам дзесяці дзён. І пра гэта
паведамляецца за дзень да пачатку акцыі!
Не падумалі ці не парупіліся?