Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” у Карэлічах, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску (фота)
Пісьменнік, былы палітвязень і сустаршыня БХД Павал
Севярынец правёў прэзентацыі сваёй кнігі “Беларуская глыбіня” у Карэлічах,
Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску.
“Беларуская глыбіня” – кніга, напісаная Севярынцам
падчас ссылкі за Плошчу 2010 года, складаецца з 84 эсэ, прысвечаных беларускай
гісторыі, асобам, нацыянальнай ідэі і духоўнасці.
Падчас сустрэчаў таксама абмяркоўваліся новая хваля
беларусізацыі, праекты “Беларускі Хрысціянскі Хіт” і “Народная
Біблія”; з актывістамі БХД адбыліся нарады адносна грамадска-палітычнай
кампаніі 2015 года.
Апроч таго, Павал Севярынец з жонкай Вольгай наведалі былога палітвязня
Міколу Аўтуховіча.