У Гродне міліцыянты ўчынілі аблаву на мясцовым рынку

03 лютага 2015 11:12  |  Грамадства

У Гродне міліцыянты раніцай 3 лютага ўчынілі аблаву на
гандляроў на мясцовым рынку “Паўднёвы”. Як адзначыў каардынатар аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Гродзеншчыне Мікола
Баўсюк, у аблове ўдзельнічае каля сотні сілавікоў.

 

“На рынку быў сёння аптовы дзень, і міліцыянты затрымліваюць
усіх: хто што купіў, што прадаў – няважна. Складаюць нейкія дакументы, канфіскуюць тавар. Многія гандляры пазачынялі свае
кропкі, і чакаюць, што будзе далей”, – паведаміў Мікола Баўсюк.

Болей навін