“Шоў беларушчыны” у Беларускім Доме ў Варшаве
6-га лютага,
а 19:00 у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца “Шоў
беларушчыны”. Bядоўца, удзельнік курсаў Паўла Севярынца “Ды-джэі Адраджэньня” Алесь Мазанік. У праграме
мерапрыемства: прагляд матывуючых ролікаў, беларускацэнтрычная віктарына, а
таксама файнае часабаўленьне ў належнае ды незалежнае кампаніі!
Шоў Беларушчыны – гэта эмацыйная ўспышка, гульня і віктарына. Але пры гэтым
гаворка будзе ісьці пра вельмі сур’ёзныя рэчы, таму будзьце ўважлівыя!
Шоў
Беларушчыны— гэта:
– Інфармацыйны выбух, які асьвятляе ваш далягляд на ўсю Беларусь!
– Жывая нацыянальная ідэя ў вобразах, сымбалях і пытаньнях, адказы на якія
даяце вы самі!
– Тое, што цікавіць кожнага з вас – асабісты лёс? сэнс жыцьця? што ёсьць
ісьціна?
– Усё гэта скрозь балы й рэйтынгі, спаборніцтва асабістае й каманднае!
Чакаем у Беларускім Доме па адрасе ul. Wiejska, 13/3