Севярынцу вяртаюць кнігі Пазьняка – усе, акрамя адной

06 лютага 2015 17:18  |  Галоўныя навіны

Увечары 13 кастрычніка 2014 года сустаршыню
БХД Паўла Севярынца затрымалі на памежным пераходзе Брузгі, калі ён вяртаўся з
Беластоку. Пасля прад’яўлення пашпарту Севярынца павялі на асабісты агляд і
сканфіскавалі шэраг кнігаў Зянона Пазьняка.

 

6 лютага пасля двух зваротаў непасрэдна на пункт пропуску Брузгі і ў
Гродзенскую рэгіянальную мытню Павал Севярынец атрымаў адказ, падпісаны намеснікам
начальніка мытні Ю.І.Комлачам. У адказе паведамляецца, што спецыяльная камісія
правяла экспертызу кнігаў Пазьняка на “прадмет наяўнасці прыкмет экстрэмізму”
(экспертнае заключэнне ад 28.01.2015) і вызначыла, што ў гэтай літаратуры
прыкметаў экстрэмізму няма.

 

Праўда, Гарадзенская мытня ўдакладняе: з 26 адабраных кнігаў
уладальніку вернуць толькі 25. Кніга “Тэрра Дэй” дагэтуль знаходзіцца на экспертызе.

 

“Дзякуй Богу, нарэшце, прыйшоў адказ, прычым па-беларуску,
на мове звароту. Добра, што у органаў хапіла розуму не прыдумваць “прыкметаў
экстрэмізму” ў кнігах Зянона Пазьняка. Пройдзе час, і кнігі Зянона будуць
вывучаць беларускія школьнікі, а не эксперты камісіі па экстрэмізме. Ну а наконт кніг “Тэрра
Дэй” – напэўна, яна асабліва спадабалася чытачам з камісіі. Буду пісаць асобную
заяву, каб яе вярнулі”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

Севярынцу вяртаюць кнігі Пазьняка - усе, акрамя адной
Севярынцу вяртаюць кнігі Пазьняка - усе, акрамя адной

Болей навін