21 лютага Севярынец правядзе прэзентацыю “Беларускай глыбіні” ў Віцебску

16 лютага 2015 18:31  |  Грамадства

У суботу, 21 лютага, у Віцебску адбудзецца вялікая
прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Адрас –
вуліца 1-ая Сенненская, дом 5.

 

Пачатак а 12.00. Уваход вольны. Запрашаем!

 

“Беларуская
глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны
беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а
таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

 

Віцебск – 45-ты горад, дзе Севярынец прэзентуе
“Беларускую глыбіню”.

Болей навін