На “Мову Нанову Астравец” “Шоў беларушчыны” завітала з самым тытулаваным баскетбалістам краіны (фота)

17 лютага 2015 11:02  |  Грамадства

На
чарговы занятак курсаў беларускае мовы “Мова Нанова Астравец” “Шоў беларушчыны”
завітала разам з бадай самым тытулаваным баскетбалістам краіны Аляксандрам
Кулем.

Заняткі
наведалі больш за 60 студэнтаў рознага веку, якія актыўна ўдзельнічалі ў
абмеркаваньні тэмы “Спорт”, пасьля прывітвалі спадара Куля крычалкамі, найбольш
файнай зь якіх была “Саша Куль – маладзец, што прыехаў у Астравец!”, а пасьля
зь цікавасьцю глядзелі матывуючыя да беларушчыны ролікі, слухалі выбітнейшы
сьпеў самай беларускай гішпанкі Ангелы Эспінозы на верш Уладзімера Караткевіча
“Дзе мой край?”

Уласна
“Шоў беларушчыны” прайшло дастаткова жвава, ўдзельнічалі як дзеткі, так і больш
сталыя студэнты курсаў “Мова Нанова”, былі цікавыя абмеркаваньні, адметнасьці,
а таксама шмат станоўчых эмоцыяў удзельнікаў, найбольш спадабаліся пытаньні пра
беларусаў па паходжаньні, якія зрабілі агромністы ўнёсак у гісторыю іншых
краінаў, ад Польшчы ды Расеі да Злучаных Штатаў Амэрыкі й Ізраілю, такія як:
Станіслаў Манюшка ды Адам Міцкевіч, Хведар Дастаеўскі ды Ўладзімер Высоцкі,
Тадэвуш Касьцюшка ды Хаім Вейцман, Залман Шазар ды шматлікія іншыя.

Алесь
Мазанік, ды-джэй Адраджэньня

Болей навін