У Менску адбылася вечарына “Люблю Беларусь” (фота, відэа)
У
шматлікіх краінах сьвету 14 лютага сьвяткуецца Дзень Сьвятога Валянціна ці
Дзень Закаханых. Беларусь таксама бярэ чынны ўдзел у дадзеных народных
сьвяткаваньнях, якія хоць і зьяўляюцца збольшага сьвецкімі, аднак носяць шырокі
характар у разнастайных групаў насельніцтва.
У
Менску ў свой час менавіта 14 лютага традыцыйна сьвяткаваўся дзень Любові да
Беларусі, які адзначаўся вулічнымі шэсьцямі, раздачай бел-чырвона-белых
валянцінак, балёнікаў ды г. д.
У
2015 годзе акцыя “Люблю Беларусь” адбылася напачатку ў фармаце раздачы
віншавальных паштовак на вуліцах Менску закаханым, што станоўча ўспрымалася ды
праходзіла ў сьвяточным фармаце. А ўвечары на сядзібе Партыі БНФ адбылася
вечарына, на якой ўдзельнікам прапаноўвалася паўдзельнічаць у адмысловай вэрсіі
“Шоў беларушчыны”, распавесьці цікавосткі, зьвязаныя з датай, а таксама проста
добра прабавіць час у належнае ды незалежная кампаніі.
Разынкай
вечару стаў выступ знакамітага барда Зьмітра Захарэвіча, які выканаў колькі
сьпеваў, а таксама зачытаў некалькі ўласных вершаў.
Па
выніку вечарыны ўсе ўдзельнікі атрымалі сьвяточныя паштоўкі, магніты ды
займальныя кружэлкі й DVD.
Алесь Мазанік, ды-джэй Адраджэньня
Зьміцер
Захарэвіч – “Нябёсы тваёй прысутнасьці”