Справа Надзеі Дударэнкі: карная медыцына ў дзеянні

23 лютага 2015 10:23  |  Галоўныя навіны

Шматдзетную і прыёмную маці, якая змагаецца за свае правы,
цкуюць і ў Светлагорску, і ў Менску.

 

Каб прадставіць у суд незалежны псіхіятрычны партрэт сваіх
дзяцей, жанчына запісалася на платны прыём да псіхолага Мінскага абласнога
клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя і наркалогія”. Прыём быў прызначаны на 15 лютага.

 

Па прыездзе Надзею Дударэнку разам з двума дзецьмі
накіравалі да ўрача, але той, даведаўшыся, што экспертыза патрэбная для суду,
сказаў, што сам прыняць рашэнне не можа і перанакіраваў яе да замзагадчыка
цэнтру Аляксея Аляксандрава. Гутарка з ім зацягнулася на 3,5 гадзіны, ён увесь
час выходзіў, пасля чаго заявіў, што абследаванне праводзіць не будзе.
Афіцыйную адмову ад правядзення абследавання ён таксама адмовіўся выдаць

 

“Слухайце, Надзея Іванаўна. У вас адабралі пяць прыёмных дзяцей.
Зараз на чашы вагаў вашы дзеці. Калі вы будзеце змагацца за прыёмных, то
страціце і сваіх”, – заявіў ён.

 

На думку Надзеі Дударэнкі, падчас размовы доктар выходзіў,
каб патэлефанаваць у Светлагорскі і атрымаць адтуль кансультацыю па справе. “На
мяне ніхто не крычаў, проста ветліва адмовілі і параілі не змагацца за дзяцей”,
– сказала яна.

Болей навін