Кампанія назірання “Права выбару” пашырае склад удзельнікаў і распрацоўвае змены ў выбарчае заканадаўства

24 лютага 2015 13:43  |  Галоўныя навіны

Адбылося паседжанне рады кампаніі
назірання “Права выбару”, у якім удзельнічалі прадстаўнікі
арганізацый-заснавальнікаў кампаніі: Беларускай сацыял-дэмакратычный партыі
(Грамада), Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кампаніі “Гавары праўду”,
Партыі БНФ і Руху “За свабоду”.

 

На паседжанні быў зацверджаны план
кампаніі, вырашана на працягу месяца ў ва ўсіх абласцях правесці сходы па
стварэнні рэгіянальных аддзяленняў кампаніі назірання. Прынята рашэнне пра
пашырэнне складу ўдзельнікаў. Да кампаніі далучыліся: Беларуская партыя
“Зялёныя” і Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці.

 

Апроч таго, было прынятае рашэнне
прапанаваць пакет зменаў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства, якія дазволяць
зрабіць выбарчы працэс максімальна празрыстым і ствараюць механізм рэальнага
падліку вынікаў галасавання. Распрацаваныя кампаніяй ПВ змены і дапаўненні ў
Выбарчы кодэкс ўлічваюць праўкі, унесенныя ў ВК пасля апошняй выбарчай
кампаніі, а таксама скіраваныя на выпраўленне выяўленых хібаў падчас апошняй
кампаніі назірання. Прапановы будуць перададзеныя ў ЦВК. Прэзентацыя
прапанаваных зменаў адбудзецца ў бліжэйшы час.

Болей навін