“Толькі з такімі палітыкамі, як Барыс Нямцоў, Расія мае шанец на лепшую будучыню”
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказвае спачуванні з
нагоды забойства апазіцыйнага расійскага палітыка Барыса Нямцова. Барыс Нямцоў быў
смелым, паслядоўным крытыкам пуцінскага рэжыму, які разумеў усю яго антычалавечую
сутнасць і выступаў у абарону правоў чалавека і дэмакратыі, супраць развязанай
пуцінскім рэжымам вайны ва Украіне.
Менавіта з такімі палітыкамі Расія мае шанец на найлепшыя
стасункі з суседнімі краінамі, заснаванымі не на імперскім жаданні захапіць і знішчыць,
а на ўзаемапавазе, разуменні роўнасці народаў і непарушнасці суверэнітэту іншых
краін.
Беларускія хрысціянскія дэмакраты вераць, што ў Расіі знойдуцца
палітычныя сілы, якія працягнуць курс на змаганне з дыктатурай, які адстойваў
Барыс Нямцоў. Толькі з такімі дэмакратычнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі,
як Валерыя Навадворская, Барыс Нямцоў, звязаная надзея на лепшую будучыню расійскага
народу.
“Подлае забойства Барыса Нямцова паблізу ад крамля, дзе
кожны крок запісваецца на відэакамеры расійскіх спецслужб, у час калі ён рыхтаваў
інфармацыю пра ўдзел Расіі на ўсходзе Украіны “Пуцін. Вайна”, яшчэ раз
падкрэслівае той факт, што пуцінскі рэжым нясе пагрозу не толькі беларускаму і ўкраінскаму
народу, але таксама з’яўляецца пагроз расійскаму народу. На жаль, сёння дыктатуры
больш едныя паміж сабой, чым дэмакраты. Прыйшоў час стварыць міжнародны рух
міра супраць дыктатур, які будзе яднаць усіх, хто змагаецца з дыктатурамі ў
краінах усходняй Еўропы. Абараніцца ад злачыннай урады можна толькі з’яднаўшы
дзеі і зразумеўшы, што наш вораг – не рускія, не іншыя народы, а дыктатарскі рэжым”,
– падкрэсліў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.