У Еўрапарламенце гаварылі пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі (фота)
Вольга Кавалькова выступіла ад імя Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі ў панэльнай дыскусіі у Еўрапарламенце, якая адбылася з удзелам
віцэ-прэзідэнта Еўрапарламента Александрам Графам Ламбсдорфам.
У мерапрыемстве
таксама ўдзельнічалі праваабаронцы Эма Ашылі, кіраўнік прадстаўніцтва
арганізацыі Front Line Defenders у ЕС, і Летэ Ляйхт, дырэктар Human Rights
Watch у Брусэлі.
Тэмай выступу Вольгі Кавалькова была праца актывістаў
у Беларусі, палітзняволеныя, сітуацыя з правамі чалавека і шэраг прынятых
у Беларусі законаў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на грамадства, а таксама дыялог
Еўразвяза з уладай, апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.