Віталь Рымашэўскі: неабходна вярнуць трохбаковы фармат дыялогу паміж Беларуссю і ЕС
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі пракаментаваў правядзенне ў Бруселі
перамоваў паміж ЕС і ўладамі Беларусі з удзелам Алены Купчыной, на якіх сярод
іншага былі абмеркаваныя пытанні правоў чалавека.
«Ва умовах адсутнасці свабодных і справядлівых выбараў у
беларусі, апазіцыя, грамадзянская супольнасць і незалежныя прафсаюзы з’яўляюцца адзінымі прадстаўнікамі беларускага
грамадства і абаронцамі яго інтарэсаў перад уладамі. І без іх удзелу перамовы
адносна рэформаў у Бела, асабліва датычна сферы правоў чалавека, будуць
неэфектыўнымі», – мяркуе ён.
«Толькі пры кантроле ўладаў з боку апазіцыі і грамадзянскай
супольнасці могуць адбыцца змены да лепшага. У дваротным выпадку двухбаковы
закрыты дыялог паміж ЕС і ўладамі Беларусі стане толькі імітацыйным працэсам і
прывядзе да азербайджанізацыі сітуацыі ў Беларусі, кансервацыі і пагаршэння як
палітычных, так і эканамічных умоў жыцця беларусаў», – адзначыў Віталь
Рымашэўскі.
«Неабходна вярнуцца да трохбаковага фармату дыялогу. Калі ён
накіраваны выключна на вузкае правячае кола, якое народ не можа абіраць, а не
на беларускі народ, ён робіцца бессэнсоўным», – падкрэсліў сустаршыня БХД.