У Клімавічах забаранілі пікет у падтрымку Ірыны Моцнай
Адміністрацыя Клімавіцкага райвыканкама дала адмоўны адказ
на заяўку аб правядзенні піккету “Абаронім правы Ірыны Моцнай”.
На гэты раз падставай з’явілася – “адсутнічаюць звесткі
аб крыніцах фінансавання”. Адмову падпісаў намеснік старшыні Ламанаў А.А., паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.
Правядзенне пікету было запланавана на 15 сакавіка.