Актывіст БХД з Пінска пяць сутак правёў за кратамі за плакаты “Свабоду палітвязням”

12 сакавіка 2015 14:08  |  Галоўныя навіны

Увечары 11 сакавіка пасля 5-дзённага зняволення выйшаў на
волі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Сяргей Сухаверхі.

 

Пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД у
Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай.

 

Яго разам з сябрам затрымалі 6 сакавіка за расклейку “Свабоду
палітвязням”. Сябра адпусцілі, а Сяргея Сухаверхага пакінулі за кратамі нібыта
за дробнае хуліганства.

Болей навін