Актывісты БХД у Капыльскім раёне ўшанавалі ахвяр сталінізму: пад “аховай” ДАІ (фота)

16 сакавіка 2015 23:03  |  БХД

У суботу 14 сакавіка пасля пікету, прымеркаванага да дня Канстытуцыі,  актывісты БХД Мінскай вобласці з Менска, Капыля і Салігорска і актывіст ПБНФ са Слуцка наведалі помнік ахвярам палітычных рэпрэсій 1929-1938 у весцы Чарнагубава Капыльскага раёна. 
 
Гэтая падзея не засталася незаўважанай з боку супрацоўнікаў сілавых структураў. Сябра БХД з Салігорску Уладзімір Шыла, які падвозіў каардынатара аргкамітэту БХД у Капыле Віктара
Дашкевіча дахаты, адзначыў, што ўвесь час па дарозе ад вёскі Чарнагубава іх
суправаджала машына ДАІ. “Такія паводзіны міліцыянтаў абсалютна неадэкватныя. У
той час, калі ўлады крычаць, што трэба жыць па сродках, грошы падаткаплацельшчыкаў нахабна трацяцца,
каб арганізоўваць нікому не патрэбныя эскорты”, – адзначыў ён.
 
Актывісты БХД у Капыльскім раёне ўшанавалі ахвяр сталінізму: пад “аховай” ДАІ (фота)Актывісты БХД у Капыльскім раёне ўшанавалі ахвяр сталінізму: пад “аховай” ДАІ (фота)

Болей навін