Еўранэст асудзіў расейскую агрэсію ва Усходняй Еўропе
Еўранэст 18 сакавіка на сваім паседжанні зацвердзіў “Даклад
пра ўмацаванне партнёрства” – новую стратэгію платформы ў дачыненні да краін
Усходняй Еўропы. У прыватнасці, у ёй асуджаецца прамая і ўскосная агрэсія Расеі
ва Ўсходняй Украіне, незаконная анэксія Крыму і падпісанне дамоваў пра шчыльнае
супрацоўніцтва з Абхазіяй і Паўднёвай Асетыяй.
У дакуменце падкрэсліваецца, што “ЕС нясе адказнасць за
выразнае акрэсленне перспектыў, якія ЕС прапануе ў адказ на імкненні і
еўрапейскія перспектывы краін-членаў”. Ён адзначае, што дамова пра Еўразійскі
эканамічны саюз можа аказваць станоўчае значэнне толькі пры адмове Расеі ад палітычнага
і эканамічнага ціску і пры дазволе краінам “свабодна абіраць свой палітычны і
эканамічны лёс”.
Стратэгія адзначае, што саміт Усходняга Партнёрства ў Рызе
мусіць стаць дэманстрацыяй умацавання ініцыятывы, а таксама заклікае ЕС увесці
бязвізавы рэжым на кароткатэрміновыя паездкі з краінамі-партнёрамі, якія
абавязаліся распрацаваць і распрацавалі план дзеянняў па лібералізацыі візавага
рэжыму.
“Гэта вельмі знакавае паседжанне Еўранэсту. Кансалідаванае асуджэнне ў рэзалюцыі расейскай агрэсіі
азначае, што пляцоўка Еўранэст мае шанец
з бяздзейснага ўўварэння , у будучым стаць дзейснай пляцоўкай па Еўраінтэграцыі
и кансалідацыі высілак краін-чальцоў па супрацьдзеянні расейскай пагрозе. У позве дня ЕС – новая стратэгія добрасуседства
ў дачыненні да краін Усходняй Еўропы”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.