Сябры БХД адведалі Надзею Дземідовіч (фота)

20 сакавіка 2015 14:26  |  Грамадства

Актывісты Мінскай абласной арганізацыі аргкамітэту па
стварэнні партыі БХД завіталі ў шпіталь да Надзеі Раманаўны Дземідовіч, якая
трапіла туды нядаўна ў сувязі з хваробай. Ад імя ствараемай партыі актывісты
перадалі ёй пажаданні хутчэйшага выздараўлення, моцнага здароўя, доўгіх гадоў
жыцця.

 

Зараз Надзея Раманаўна адчувае сябе лепей і спадзяецца на
хуткую выпіску, паведаміў
каардынатар абласного аргкамітэту БХД Павел Пракаповіч.

 

Надзея Раманаўна Дземідовіч — паэтка, пісьменніца, вязень
ГУЛАГу, якая прайшла праз шматлікія допыты і катаванні. Была асуджана на 25
гадоў за любоў да Беларусі. Удзельніца Кенгірскага паўстання вязняў 1954 года.
Дагэтуль не рэабілітавана.

 

Сябры БХД адведалі Надзею Дземідовіч (фота)
Сябры БХД адведалі Надзею Дземідовіч (фота)
Сябры БХД адведалі Надзею Дземідовіч (фота)
Сябры БХД адведалі Надзею Дземідовіч (фота)

Болей навін