Заява БХД: Свабоду палітвязням!

21 сакавіка 2015 14:16  |  Палітыка

Нацыянальная Рада аргкамітэту
па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на сваім паседжанні 21
сакавіка прыняла заяву “Свабоду палітвязням!”:

 

“Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты пачынаюць кампанію па вызваленні
палітвязняў. Мы лічым адной з
першачарговых задач на 2015 год –
дамагчыся вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.

 

Мы заяўляем, што без вызвалення і поўнага аднаўлення ў правах усіх
палітычных вязняў ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і
справядлівымі.

 

Дзеля спрыяння хутчэйшаму вызваленню з-за кратаў, у выпадку не магчымасці
абрання адзінага кандыдата дэмакратычнымі сіламі Беларусі, мы падтрымліваем
кампанію па вылучэнні кандыдатам ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Статкевіча
Мікалая Віктаравіча з адначасным патрабаваннем
вызвалення палітвязняў: Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Мікалая
Дзядка, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова. Усе палітвязні павінны быць
вызвалены!

 

У выпадку, калі палітвязні застануцца за кратамі і не будуць адноўленыя ў
правах, мы лічым немагчымым прызнанне любых выбараў свабоднымі і справядлівымі,
а “абраную” на іх уладу лічым нелегітымнай”.

Болей навін