Сіньёрская ініцыятыва БХД будзе дамагацца льготнага праезду для пенсіянераў

03 красавіка 2015 17:42  |  Галоўныя навіны

Адбыўся сход сіньёрскай ініцыятывы хрысціянскіх дэмакратаў Мінска.
На ім вырашана пачаць кампанію за вяртанне льготнага праезду для пенсіянераў. Таксама
вырашана супольна з вядучымі беларускімі экспертамі распрацаваць праект рэформы
пенсійнай сістэмы Беларусі. У падтрымку гэтай рэформы плануецца мабілізоўваць
пенсіянераў, каб націснуць на ўлады дзеля таго, каб рэформа была прынятая.

 

У сустрэчы таксама ўдзельнічаў сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. Былі абмеркаваныя
планы падтрымкі аргкамітэта БХД працы сіньёрскай ініцыятывы.

 

Наталля Маразевіч, кіраўнік сіньёрскай ініцыятывы хрысціянскіх
дэмакратаў Беларусі:

“Мы запачаткавалі нашу ініцыятыву, каб мабілізаваць беларускіх
пенсіянераў на больш актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці, а таксама
каб разам адстойваць іх інтарэсы перад уладамі. Сіньёрскія суполкі створныя ў
многіх гарадах Беларусі, заплананвыя мерапрыемствы ў кожным горадзе на абарону
правоў і інтарэсаў пенсіянераў. Гэта як адукацыйныя мерапрыемствы (камптурныя
курсы, адукацыйныя семінары, краязнаўчыя вандроўкі), так і грамадскія кампаніі.
У Менску – гэта права на льготны праезд. Пенсіянеры гэта заслужылі. Калі для
ўлады будуюцца палацы, то пенсіянеры маюць права, каб хоць малая частка пайшла
на іх з бюджэту гораду, які яны будавалі”.

 

Віталь Рымашэўскі:

“Для хрысціянскіх дэмакратаў – пенсіянеры адна з мэтавых груп, на ўзроўні з моладдзю,
прадпрымальнікамі. Тыя, хто ўваходзіць у пенсійны ўзрост, маюць актыўную грамадзянскую
пазіцыю, многія падтрымліваюць дэмакратычныя змены. Мы не павінны забывацца пра
іх інтарэсы і актыўна далучаць да працы ў грамадскіх арганізацыях. У Беларусі
грамадства сталее, і на ўзор Еўропы беларускія пенсіянеры павінны быць
актыўнымі грамадзянамі краіны, якія паўнавартасна ўдзельнічаюць ў палітычным і грамадскім
жыцці на ўзор паспяховых еўрапейскіх пенсіянераў”.

Болей навін