Смерць а.Аляксандра Надсана – вялікая страта для ўсяго беларускага народу
Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя шчыра смуткуе з прычыны смерці выбітнага беларускага хрысціянскага
дзеяча, апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў замежжа Надсана. Яго сыход
– гэта вялікая страта для ўсяго беларускага народу, для ўсёй Беларусі.
Апынуўшыся ў маладым веку
за мяжой, а.Аляксандр не парываў сувязяў з Радзімай, браў актыўны ўдзел у
заснаванні і дзейнасці шматлікіх эмігранцкіх арганізацый, спрыяў развіццю
беларускай навукі, культуры і школьніцтва. Актыўна дапамагаў суайчыннікам у
Беларусі: братам па веры, ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і іншым. Быў шчырым
і адкрытым чалавекам.
Вечнае спачыванне дай
яму, Госпадзе!