Запрашаем на супольную прэс-канферэнцыю БХД і ТБМ
У Менску 17 красавіка на
офісе Таварыства беларускай мовы (вуліца Румянцава, 13) адбудзецца прэс-канферэнцыя
з удзелам сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага, каардынатара БХД у Менску Вольгі Кавальковай,
лідара Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыны Хоміч і першага намесніка
старшыні ТБМ Алены Анісім.
Падчас прэс-канферэнцыі
адбудзецца прэзентацыя супольнай кампаніі. Запрашаем журналістаў.
Пачатак а 15:00.