Арганізатараў Чарнобыльскага шляха выклікалі ў Менгарвыканкам
Усіх заяўнікаў Чарнобыльскага шляху выклікалі ў Менгарвыканкам. Сустрэча
павінна адбыцца 17 красавіка а 16:00. Падрабязнасцяў па тэлефоне ўлады не
патлумачылі.
“Мы чакаем, што могуць быць розныя рэакцыі. У тым ліку і цалкам
неадэкватныя, бо ўлады ўжо спрабавалі сарваць правядзенне Дня Волі 25 сакавіка”,
– адзначыў адзін з заяўнікаў акцыі, сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь
Рымашэўскі.