Яўгену Васьковічу перадалі Біблію

17 красавіка 2015 19:25  |  Палітыка

Палітвязню, сябру
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгену Васьковічу 17 ліпеня дазволілі
сустрэчу з бацькамі і бабуляй. Па словах маці, ён выглядае больш-менш – лепш,
чым раней. Перадае ўсім прывітанне.

 

Вязню перадалі 30
кілаграмаў прадуктаў і сродкаў гігіены. З кніг дазволілі толькі Біблію ў
перакладзе на беларускую мову ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, адзначыў
каардынатар аргкамітэту БХД па Менскай вобласці Павал Пракаповіч.

 

Наступная дзвюхгадзіннае спатканне
Яўгена Васьковіча дазволенае ў жніўні.

Болей навін