БХД і ТБМ пачалі кампанію па пашырэнні навучання дзяцей у садках на беларускай мове
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская
хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і грамадскае аб’яднанне«Таварыства
беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) пачалі сумесную кампанію па
пашырэнні навучання дзяцей у садках на беларускай мове. Пра гэта было заяўлена
17 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Як адзначыла прадстаўнік БХД Марына
Хоміч, сёння навучанне дзяцей на беларускай мове сустракаецца дастаткова рэдка.
«Мэта нашай кампаніі — павялічыць колькасць дзяцей, якія будуць вучыцца ў
садках і школах на беларускай мове. Мы не хочам, каб беларуская мова
ўспрымалася ў Беларусі як замежная», — сказала яна.
Хоміч паведаміла, што ініцыятары кампаніі да
канца мая будуць збіраць подпісы тых, хто хоча, каб іх дзяцей вучылі ў дзіцячых
садках на беларускай мове. «Мы прапаноўваем паведамляць нам аб сваім жаданні
накіроўваць дзяцей у беларускамоўныя групыпа электроннай
пошце[email protected]або па тэлефоне(025) 538-40-59. Са
свайго боку мы абяцаем юрыдычную падтрымку. У нас ужо падрыхтаваныя заявы на
імя начальнікаў упраўленняў адукацыі, спорту і турызму мінскіх адміністрацый з
просьбай прыняць дзіця ў групу з беларускай мовай навучання ў дзіцячы садок, а
таксама калектыўны зварот з патрабаваннем стварэння ў кожным дзіцячым садку і
школе беларускамоўных груп і класаў», — сказала яна.
«Часта бацькі размаўляюць дома з дзіцем
па-беларуску. Аднак яны аддаюць дзяцей у садкі і натыкаюцца там на сцяну
неразумення. Яны вымушаныя аддаваць дзяцей у рускамоўныя групы, бо іншых проста
няма. Таму неабходна, каб грамадства ўзяло пад свой кантроль рэалізацыю
канстытуцыйнага права— выбраць беларускую мову навучання», — адзначыла
першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.