«Чарнобыльскі шлях» у Менску дазволены
17 красавікаадбылася сустрэчаарганізатараў
«Чарнобыльскага шляху» з чыноўнікамі Менгарвыканкама. Акцыя была дазволеная з
некаторымі зменамі ў праграме, паведаміў charter97.orgадзін з заяўнікаў
акцыі, сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі БХДВіталь Рымашэўскі.
«Акцыю дазволілі, хоць улады скарацілі час збору на
паўгадзіны: удзельнікам дазволілі збор каля кінатэатра з 14:00 да 14:30. Шэсце
дазволенае да Чарнобыльскай капліцы. Яно пройдзе з 14:30 да 16:00.
Запрашаем далучыцца ўсіх. Мы маем права на свабоду сходаў і
павінны за яго змагацца. Кожны можа ўзяць з сабой бел-чырвона-белыя стужачкі і
сцягі»,- сказаў палітык.
Нагадаем, 10 красавіка ў Менгарвыканкам была пададзеная
заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка. Арганізатары
папрасілі гарвыканкам дазволіць правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор ля
кінатэатра «Кастрычнік» з 14 да 15 гадзін і шэсце вуліцай Сурганава да царквы ў
гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых», размешчанай побач з паркам
Дружбы Народаў. Мітынг у гэтым годзе было пастаноўлена не праводзіць.