Арганізатарам Чарнобыльскага шляху ў міліцыі рыхтуюць каштарыс за «ахову» акцыі
Заяўнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях», якая пачнецца 26
красавіка а 14:00 ад кінатэатра «Кастрычнік», выклікалі на 23 красавіка ў ГУУС
Мінгарвыканкаму. Зараз міліцэйская бухгалтэрыя каштарыс за міліцэйскія паслугі
па ахове акцыі.
«Лічу патрабаванне аплаты працы міліцыянтаў незаконным.
Міліцыя і так фінансуецца з бюджэту, у які плацяць падаткі ў тым ліку і
ўдзельнікі акцыі. Гэта патрабаванне з’яўляецца рэпрэсіўным і парушае права на
свабоду сходаў. Арганізатары не маюць патрэбы ў паслугах міліцыянтаў. Раней усе правакацыі, гвалтоўныя затрыманні былі звязаныя
менавіта з дзеяннямі ГУУС. Таму Чарнобыльскі шлях пройдзе больш спакойна без
удзелу супрацоўнікаў ГУУС», – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь
Рымашэўскі.
Паводле яго, гэтая пазіцыя будзе даведзеная да кіраўніцтва
ГУУС на сустрэчы 23 красавіка.