Ад віцебскіх уладаў дамагліся абяцання стварыць у горадзе веладарожкі (фота)

01 мая 2015 12:10  |  Галоўныя навіны

Ці хопіць адказным за
бяспечны рух у Віцебску шырыні тратуараў, найбольш актыўных па перасоўванні, каб
зрабіць адмысловую разметку для раварыстаў?

Каб упэўніць аддзел
архітэктуры Віцебска, што хопіць, віцебскія актывісты БХД перамералі найбольш
людныя тратуары вуліц і праспектаў горада. Ад 2,9м да болей чым 5м пры
тэхнічным рэгламенце не менш за 2,2м. Накіраваліся 28 красавіка да выконваючага
абавязкі галоўнага архітэктара гораду сп. Л.М. Багданава, бо менавіта за яго
подпісам атрымалі адказ на электронны зварот у гарвыканкам па роварных дарожках.

Сп. Багданаў развёў
рукамі: я архітэктар, я планую будаўніцтва, магу Генеральны план паказаць, у
адпаведнасці з якім новыя мікрараёны будуць мець гэтыя дарожкі. У м-не Білева
ўжо 2 такія ёсць. У зоне адпачынку ўздоўж Віцьбы –таксама.( А і праўда, ёсць,
але раварысты перасоўваюцца па УСІМ горадзе?) А што тычыцца
разметак, дык гэта ж ёсць іншыя адказныя, я не адношуся да іх.

Адчапіўшыся ад
выконваючага абавязкі галоўнага архітэктара, які, дарэчы, не пашкадаваў для актывістаў
часу і падрабязна ўсё растлумачыў, накіраваліся ў гарвыканкам патрабаваць сустрэчу з менавіта адказным чыноўнікам і
ўручыць яму калектыўны зварот (159 подпісаў, якія збіралі падчас велапрабегаў
“Віцебску-веладарожкі!”). Пашчасціла быць запісанымі на сустрэчу з намеснікам старшыні Віцебскага
гарвыканкаму Дзмітрыем Шэрыкавым на
29 красавіка. Копіі подпісаў перадалі і ў Савет дэпутатаў, і ў ДАІ-арыгіналы.

З Дзмітрыем Шэрыкавым адбылася канструктыўная размова па
калектыўным звароце жыхароў Віцебска наконт веладарожак. ” А чаму не?
Там, дзе гэта магчыма, зробім. Паразмаўляем з ДАІ. Грошы невялікія. Знойдзем!” –
сказаў ён.

“Паразмаўлялі і наконт бардзюраў, паабяцаў нам намеснік, што і гэта
праблема вырашальная. Коратка і ясна. Дай Бог!” – адзначыла каардынатара
аргкамітэту БХД па Віцебску Таццяна Севярынец.

Болей навін