Стаўры насуперак уладам прагаласавалі за Грышанава

04 мая 2015 12:46  |  Палітыка

Спроба сельсавета зняць сябра БХД Ігара
Грышанава з пасады старэйшыны вёскі Стаўры не ўвянчалася поспехам.

 

У апошні дзень красавіка па ініцыятыве
выканкама Бабініцкага сельсавета ў вёсцы Стаўры прайшоў сход жыхароў. Сярод
іншых пытанняў на ім абмяркоўваліся выбары новага старэйшыны вёскі.

 

Да нядаўняга часу гэтую ролю выконваў Ігар
Грышанаў – чалавек відавочна непажаданы ўлады сваімі вострымі пытаннямі аб
бюджэце сельсавета, аб зносе клуба, на якія мясцовыя чыноўнікі не хочуць даваць
адказы. Менавіта таму старшыня Бабініцкага сельвыканкама Марына Мацвеева паведаміла
прысутным жыхарам Стаўраў, што на пасаду старэйшыны падыходзіць любая
кандыдатура, акрамя Грышанава. Маўляў, ён не пражывае ў Стаўрах. І гэта
нягледзячы на тое, што ў пашпарце апошняга стаіць штамп аб прапісцы менавіта
ў Стаўрах.

 

Аднак жыхары вёскі настаялі на сваім. Усе
32 чалавекі, якія прынялі ўдзел у сходзе, аднагалосна прагаласавалі за тое, каб
старэйшынам на новы тэрмін абраць менавіта Грышанава. Так меркаванне народа
разышлося з меркаваннем улады.

Болей навін