Віталь Рымашэўскі: улады стварылі чарговы закон, каб парабаціць беларусаў
Дэкрэт «аб дармаедах» зацверджаны галасаваннем дэпутатаў
беларускага парламенту. Палата прадстаўнікоў ухваліла рэзанансны дэкрэт Аляксандра
Лукашэнкі № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Прадставіла дакумент
міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Паводле яе, у дэкрэце
гаворыцца пра сацыяльную адказнасць грамадзян за дзяржаўныя выдаткі.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Віталь
Рымашэўскі адзначае, што дэкрэт ударыць па найбольш сацыяльна-неабароненых
грамадзянах Беларусі.
– Гэты дэкрэт абсалютна беззаконны. Гэта чарговая спроба
абабраць беларусаў. Беларускія ўлады замест таго, каб аказваюць юрыдычную
падтрымку, замест гэтага ствараюць чарговы закон, каб парабаціць беларусаў,
выдумляе чарговыя паборы, якія закрануць найменш абароненыя слаі насельніцтва.