Сябры БХД наведалі сям’ю ветэранаў у Баранавічах (фота)

09 мая 2015 22:23  |  Грамадства

Сябры аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя» наведалі сям’ю Радкевічаў у Баранавічах.

 

Казімір Станіслававіч Радкевіч узнагароджаны медалямі “За
вызваленне Варшавы” і “За ўзяцце Берліна”.

 

Ганна Міхайлаўна Радкевіч — вязень фашысцкага канцлагеру
“Шталаг 337”, з 1943 па 1945 гады была вывезена на прымусовыя працы ў
Германіі, маці-гераіня васьмі дзяцей.

 

Актывісты БХД, у тым ліку Святлана Радкевіч-Манько — дачка
ветэранаў, наведалі спадара Казіміра і спадарыню Ганну, каб выказаць
удзячнасць і павіншаваць з Днём Перамогі, пажадаць моцнага здароўя, міра для
Беларусі, непахіснай веры і Божай ласкі.

 

Сябры БХД наведалі сям’ю ветэранаў у Баранавічах (фота)
Сябры БХД наведалі сям’ю ветэранаў у Баранавічах (фота)
Сябры БХД наведалі сям’ю ветэранаў у Баранавічах (фота)

 

Болей навін