Віталь Рымашэўскі: далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу – незаслужаны аванс уладам

14 мая 2015 16:14  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў далучэнне Беларусі да
Балонскага працэсу.

 

“Далучэнне адбылося за 5 хвілін. Гэта значыць, што ўсё ўжо
было вырашана загадзя і рашэнне падрыхтавана. Рашэнне цалкам знаходзіцца ў
рэчышчы сённяшняй агульнаеўрапейскай палітыкі да Беларусі. Гэта падарунак
авансам уладам, бо ніякіх істотных зменаў не адбылося ў беларускай сістэме
адукацыі з часу разгляду апошняй заяўкі Беларусі. Але, відавочна, што карумпаваная
і закрытая змарнуе шанцы, якія дае гэты аванс”, – адзначыў ён.

 

Зараз, на яго думку, застаецца спадзявацца на няўрадавыя
арганізацыі, моладзевыя супольнасці і экспертаў, бо толькі яны могуць абараніць
правы студэнтаў і дамагчыся сапраўдных рэформаў па стандартах Балонскага
працэсу.

Болей навін