З’езд БХД 13 чэрвеня адбудзецца ў любым выпадку

18 мая 2015 10:42  |  Галоўныя навіны

Нацыянальная Рада аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” на сваім паседжанні 16 траўня прыняла рашэнне, што
нягледзячы на паступаючыя адмовы ў прадастаўленні памяшканняў для ўстаноўчага з’езду
партыі, з’езд усё адно пройдзе.

 

“Устаноўчы з’езд Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
13 чэрвеня адбудзецца незалежна ад таго, ці будзе памяшканне ці не.

 

БХД – адзіныя хрысціянскія дэмакраты ў Еўропе, якая дагэтуль
не зарэгістраваныя. Адмовы ў памяшканнях палітычна матываваныя і ніяк не
звязаныя з занятасцю усіх памяшканняў у Менску.

 

Таму мы заяўляем, што калі не будзе памяшкання, з’езд будзе праведзены
на вольным паветры ў цэнтры Менска”, – гаворыцца ў рашэнні.

Болей навін