У Маладэчне сабралі больш за 200 подпісаў у абарону дзяцей ад алкаголю

18 мая 2015 16:24  |  Грамадства

У
Маладэчне актывісты і прыхільнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабралі
больш за 200 подпісаў у аброну сем’яў і дзяцей ад алкаголю, паведаміў
каардынатар аргкамітэту БХД у Менскай вобласці Павал Пракаповіч.

У
Беларусі рэклама алкагольных брэндаў афіцыйна дазволена. На жаль, продаж
алкаголю і сёння застаецца адной з асноўных крыніц фарміравання бюджэту краіны.
Разбуральнае ўздзеянне алкаголю на беларусаў не лічыцца ўладамі пагрозай для
нацыянальнай бяспекі. Акрамя як за кошт жыцця і здароўя ўласных грамадзян,
лукашэнкаўская эканоміка працаваць за 21 год не навучылася.

Беларуская
хрысціянская дэмакратыя ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад
алкаголю” распрацавала канкрэтныя антыалкагольныя прапановы, пад якімі
падпісаліся дзясяткі тысяч грамадзян па ўсёй краіне. Прапановы БХД здольныя
выправіць крытычны стан, у якім
апынулася беларуская нацыя ў выніку мэтанакіраванай алкагалізацыі, але чыноўнікі
і дырэктары прадпрыемстваў варушыцца не спяшаюцца.

Лепшыя білборды па ўсёй краіне выкуплены пад рэкламу алкагольных брэндаў на паўгады наперад вытворцамі гарэлкі і віна – ААТ “Мінск Крышталь” і ЗАТ “Мінскі завод вінаградных він”.

“У
любой цывілізаванай краіне рэклама алкагольных брэндаў не дапушчальная, а ў
Беларусі адбываецца няспынная папулярызацыя алкаголю сярод насельніцтва. Бюджэту
не хапае сродкаў, таму дабіраюць праз злачынную апрацоўку насельніцтва пры
дапамозе рэкламы. Інвестыцый у эканоміку няма, і Лукашэнку застаецца толькі
зарабляць на продажы алкаголю. У выніку – сем’і разбураюцца, дзеці пакутуюць, генафонд нацыі
знішчаецца. Так з уласным народам можа паступаць толькі вораг”, – адзначае
Павал Пракаповіч.

Болей навін