Актывісты Мядзела расклеілі антыалкагольныя плакаты і аб’явы аб няспыннай малітве (фота)
17 траўня
актывісты аргкамітэта па
стварэнню Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” расклеілі ў Мядзеле на
гарадскіх аўтобусных прыпынках і дошках аб’яў плакаты БХД “Будзьце прыкладам
для сваіх дзяцей” , “Яго будучыня
ў тваіх руках”
і абвесткі пра няспынную малітву за Беларусь.
Пра гэта паведаміў лідар хрысціянскіх
дэмакратаў Мядзельшчыны Зміцер Вінаградаў.