Віталь Рымашэўскі ў Рызе: сёння важна не дапусціць Realpolitik у дачыненні Беларусі

19 мая 2015 16:16  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі БХД бярэ ўдзел у мерапрыемствах,
прысвечаных саміту Усходняга Партнёрства ў Рызе.

 

19 траўня ў міністэрстве замежных
спраў Латвіі адбываецца канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычных
місій, еўрапейскіх і беларускіх аналітыкаў, высокапастаўленых чыноўнікаў ЕС і Латвіі.
Сярод удзельнікаў – кіраўнік аддзялення Усходняга Партнёрства ў Еўрапейскай
службе знешніх дзеянняў Дырк Шубель. Мэта канферэнцыі – абмеркаванне сітуацыі ў
Беларусі, ацэнка эфектыўнасці стратэгіі ЕС і ЗША ў дачыненні да Беларусі і
новыя магчымасці Усходняга Партнёрства.

 

“Эфектыўны дыялог
Беларусі з ЕС, а таксама правядзенне неабходных палітычных і эканамічных
рэформаў дзеля мадэрнізацыі краіны і дасягнення мэтаў Усходняга партнёрства
немагчымы без удзелу ў ім грамадзянскай
супольнасці краіны і палітычнай апазіцыі.

 

Першачарговымі
прыярытэтамі дыялогу павінна стаць правядзенне сумленных і свабодных выбараў у
Беларусі па стандартах АБСЕ, спыненне пераследу незалежных журналістаў і
забеспячэнне права на свабоду СМІ. Неабходна гэтак жа забяспечыць рэгістрацыю
ўсіх грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якім па надуманых прычынах
адмаўлялася ў рэгістрацыі.

 

Неабходнае вызваленне
палітвязняў і іх поўнае аднаўленне ў правах. Павінны быць неадкладна вызваленыя
Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Арцём
Пракапенка, Юрый Рубцоў. Таксама павінны быць адноўленыя ў правох кандыдаты у
прэзідэнты на выбарах 19 снежня 2010 года і чальцы іхных каманд, асуджаныя
пасля 19 снежня 2010 года”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

Таксама ў бліжэйшыя дні ў
рамках мерапрыемстваў у Рызе запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай
Народнай Партыі Жазэфам Долем, еўрадэпутатам Сандрай Калніетэ і іншымі
палітыкамі. На сустрэчах таксама будзе прэзентаванае супольнае бачанне стратэгіі
развіцця Усходняга Партнёрства і дыялогу ЕС-Беларусь шэрагу апазіцыйных
структур

 

“Сёння важна захаваць
прыярытэт каштоўнасцяў чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, прававой
дзяржавы і правоў чалавека ў міжнароднай палітыцы. Важна не дапусціць перавагі Realpolitik у міжнароднай
палітыцы, калі замест каштоўнаснага падыходу перавага аддаецца прагматычным
эканамічным інтарэсам. У большасці апазіцыйных структур па гэтым пытанні
кансэнсус і гэтая пазіцыя адпавядае
бачанню БХД. Пра гэта сёння мой выступ, аб гэтым я буду размаўляць з калегамі з
ЕС і краін Усходняга Партнёрства ў дні Рыжскага саміту”, – падкрэсліў
сустаршыня БХД.

Болей навін