Дзмітрыя Дзякава аштрафавалі на 20 базавых за сцяг з надпісам БХД (фота)

19 мая 2015 22:14  |  Галоўныя навіны

Актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Дзмітрыя Дзякава, затрыманага 19 траўня ў Наваполацку,
вызвалілі з РАУС.

Перад гэтым яго аштрафавалі на 20 базавых велічынь паводле
21.14 КаАП (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных
пунктаў).

Перад затрыманнем Дзмітрый Дзякаў а 15:30 вывесіў
бел-чырвона-белы сцяг з надпісам “БХД”. Ён быў вывешаны на агароджы скверу па
вуліцы Маладзёжная насупраць плошчы Будаўнікоў.

Болей навін