Чыноўнікі: у Віцебску няма месца для веладарожак
29 красавіка актывісты кампаніі “Віцебску –
веладарожкі” былі на прыёмеў намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкаму Дзмітрыя Шэрыкава, якому было
перададзена 159 подпісаў жыхароў горада за правядзенне адмысловай разметкі тратуараў
па вуліцах, дзе дазваляе шырыня (не менш за 2,2 метра). У электронным звароце
дадаткова было пазначана, што актывісты прамералі найбольш загружаныя тратуары,
шырыня якіх вагаецца ад 2,9 м да 4,75. На сустрэчы Шэрыкаў урачыста запэўніў,
што гэта для горада не праблема, ён параіцца з ДАІ і знойдзе неабходную
колькасць фарбы.
“Якое ж добрае ўраджанне было пасля сустрэчы:
хоць адзіны адэкватны чыноўнік! Хоць адзіны разумны і сардэчны: усё зразумеў,
адразу ўцяміў, што на гэтае шмат грошаў не спатрэбіцца, а мінакам і раварыстам
будзе ўтульна на дарогах! У такой эйфарыі мы развіталіся са сп. Шэрыкавым. Такія ж
звароты былі пададзены ў гарадскі Савет дэпутатаў ды ў службу ДАІ. Чакалі
толькі афіцыйных адказаў”, – паведамляе каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску
Таццяна Севярынец.
І дачакаліся:
Упраўленне дзяржаўтаінспекцыіі (ад 12 траўня):
“…Госавтоинспекция не возражает против обустройства велосипедных дорожек на
улично-дорожной сети г. Витебска как в процессе строительства новых объектов
транспортной инфрастуктуры, так и на этапах ремонта и и реконструкции
существующих при условии разработки проектно-сметной документации…”
Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт ад імя
начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі В.Н.Кірсанава (ад 13 траўня) і
Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў за подпісам старшыні сп. В.І. Бялевіча,
пэўна, пад капірку адказалі наступнае: “…В сложившихся районах города, без
учёта мест установления опор освещения, ширина тротуара не превышает 2 метра.( пры
тым, што актывісты самі перамералі: ад 2,9 да амаль 5 метраў).
Устройство разметки, регламентирующей движение
велосипедистов на тротуарах, приведёт к стеснению движения пешеходов, а в
местах сужения пешеходных зон… безопасное движение пешеходов станет невозможным
… Учитывая вышеизложенное, устройство велосипедных дорожек путём разметки,
нанесённой на тротуары, не представляется возможным…”.
“Розум з сэрцам зноўку ў разладзе… Мы не
збіраемся задаволіцца гэтымі бязглуздымі адказамі. Мы не першыя, хто звяртаўся
з падобнымі зваротамі да Віцебскіх “слуг народу”. Праблема застаецца. І хоць у
новым м-не Білева дзве веладарожкі ўжо ёсць, зроблены яна ўздоўж рэчышча ракі
Віцьба, але горад не абмяжоўваецца толькі гэтымі вуліцамі—гэта кропля ў моры.
Яшчэ пэўны час мінакі і раварысты будуць адзін аднаму перашкаджаць і пагражаць.
Такая палітыка ўлады. Абы толькі нічога не рабіць”, – падкрэслівае Таццяна
Севярынец.