У Віцебску міжпартыйны клуб абмеркаваў полавую роўнасць (фота)
23 траўня ў Віцебску
адбылося чарговае паседжанне міжпартыйнага клубу жаночага лідарства па тэме тэорыі
і практыкі полавай роўнасці, стэрэатыпаў, іх узнікнення, аналізу, пазітыву і
негатыву.
Удзельнікі з вялікім інтарэсам
абмеркавалі тэму, папрацавалі ў групах, абмяняліся падчас дыскусіі сваімі
меркаваннямі, адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску Таццяна
Севярынец.