Электронны ліст з просьбай арганізаваць у Віцебску веладарожкі адпраўлены ў аблвыканкам

27 мая 2015 15:28  |  Грамадства

26 траўня каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна
Севярынец ад імя 159 жыхароў Віцебска адправіла электронны зварот на імя
начальніка аддзела транспарта і камунікацый Віцебскага аблвыканкама Андрэя
Гулідзіна.

У звароце нагадваецца гісторыя “абівання парогаў” дзяржаўных
устаноў наконт арганізацыі ў Віцебску веладарожак.

У электронным лісце Таццяна Севярынец просіць паспрыяць у
вырашэнні надзённай праблемы. Бо веласіпедыстаў з кожным днём у горадзе ўсё
больш, а праз колькі дзён пачнуцца школьныя канікулы. Адсутнасць веладарожак
небяспечна для веласіпедыстаў і для пешаходаў аднолькава. Да таго ж,
арганізацыя веладарожак на вуліцах горада, там дзе гэта магчыма, паспрыяе
паляпшэнню экалогіі, многія змогуць на летні перыяд адмовіцца ад выкарыстання
аўтамабілей.

Як ужо паведамлялася раней, лісты з подпісамі віцяблян з
патрабаваннем арганізаваць веладарожкі былі адпраўленыя Ў Віцебскі гарвыканкам,
гарадскі Савет дэпутатаў, Віцебскую дзяржаўтаінспекцыю. Аб тым, якія адказы
атрымалі, 
падрабязна напісана тут.

Болей навін