У Бабруйску прэзентуюць ініцыятыву “Жыццё ў дзейнасці” (фота)

03 чэрвеня 2015 13:21  |  Грамадства

У Бабруйску прайшлі чарговыя майстар-класы ў межах
ініцыятывы “Жыццё ў дзейнасці”. У прыватнасці мерапрыемствы былі арганізаваныя
для інвалідаў і асобаў з аслабленым здароўем па тэхніцы сухога і мокрага
валяння з воўны і прыгатавання з гэтага аксэсуараў для адзення, сучасных упрыгожванняў.

Ініцыятыва створаная з
мэтай аб’яднання людзей, якія хочуць нешта рабіць, дзяліцца майстэрствам, разам
вырашаць сацыяльная праблемы. Гэта ініцыятыва добрасуседства. Яе мэта ў тым,
каб людзі праз агульную дзейнасць потым актывізаваліся і ў грамадскім жыцці,
паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Бабруйску Таісія Кабанчук.

Прэзентацыя ініцыятывы
пройдзе ў Бабруйску 14 чэрвеня па адрасе вуліца Кастрычніцкая 173А а 12:00.
Падчас прэзентацыі запланаваныя разнастайныя майстар-класы па тэхніцы вышыванка,
выцінанка, пляцення саломкі, валяння воўны, прэзентацыя тэхніцы ландшафтнага
дызайну. У праграме таксама народныя спевы, дударская музыка і іншае.

Болей навін