У Слоніме на офісе БХД прэзентавалі «Чарвяка»
Лідар незарэгістраванага апазіцыйнага беларускага руху “Малады фронт” Зміцер Дашкевіч наведаў Слонім. На офісе мясцовай суполкі БХД ён прэзентаваў сваю кнігу “Чарвяк”.
Зміцера Дашкевіча арыштавалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асудзілі на два гады спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасля — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». 28 жніўня 2013 года Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гродзенскай турмы № 1 пасля амаль трохгадовага зняволення.
У свой зборнік малады лідар уключыў апавяданні, напісаныя ў зняволенні, а таксама публіцыстычныя артыкулы.
Зміцер Дашкевіч адказаў на пытанні слонімцаў, а таксама сфатаграфаваўся на памяць.
Наталля САЙ.
Фота аўтара.