Вольга Кавалькова ў Швецыі: дзе вынікі дыялогу з уладамі Беларусі?
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Менску Вольга Кавалькова разам з прадстаўнікамі
іншых дэмакратычных структур Беларусі ўзяла ўдзел у Стакгольме ў сустрэчы з
прадстаўнікамі шведскага парламента, еўрадэпутатам ад Швецыі Енсам Нільссанам і
кіраўніком аддзялення Усходняй Еўропы шведскага МЗС Петрай Ларке.
Падчас сустрэчы яны звярнула ўвагу на дыялог, які
развіваецца паміж уладамі Беларусі і Захадам. “Дыялог з беларускімі ўладамі павінен
быць абумоўленым. Колькі год вядзецца дыялог ЕС з беларускай уладай? А дзе
вынікі дыялогу? Палітзняволеныя, немагчымасць рэгістрацыі палітычных і
грамадскіх арганізацый, жорсткія законы ў дачыненні да свабоды слова, сходаў і
простых людзей. Вось, на жаль, вынік дыялогу. У ім плюсы мае толькі ўлада”, –
адзначыла яна.
Паводле яе, Еўропе неабходная цвёрдая і выразная пазіцыя ў дачыненні
да афіцыйнага Менска, напярэдадні выбараў яна павінна быць такой: ніякіх
рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, вызваленне ўсіх
палітвязняў, магчымасць рэгістрацыі грамадскіх і палітычных арганізацый. “БХД
чатыры разы падавала на рэгістрацыю, але было адмоўлена,. Зараз нам адмаўляюць
у прадстаўленні памяшкання … Беларусь – адзіная краіна Еўропы, дзе
незарэгістраваная хрысціянска-дэмакратычная партыя”, – падкрэсліла Вольга
Кавалькова.