Дамова на правядзенне з’езду БХД у ПК МТЗ падпісаная
Дамова на правядзенне ўстаноўчага з’езду Партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Палацы культуры МТЗ у Мінска падпісаная. Пра гэта
паведаміў адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі.
З’езд пачнецца па адрасе вул. Даўгабродская 24 (ст. метро Трактарны Завод) 13 чэрвеня аб 11:00, пачатак рэгістрацыі
дэлегатаў і гасцей з’езду – а 09:30.
На з’ездзе плануецца прыняць рашэнне пра рэгістрацыю партыі,
прыняць яе абноўленую і пашыраную праграму, абраць кіраўніцтва партыі і
абмеркаваць палітычныя кампаніі 2015 года.
Нагадаем, што ПК МТЗ пагадзіўся на правядзенне з’езду толькі
пасля званка з Мінгарвыканкаму. Дагэтуль там збіраліся праводзіць 13 чэрвеня “падрыхтоўчыя
працы да магчымага рамонту”.
Між тым сход БХД на плошчы Свабоды ў Мінску 13 чэрвеня не дазволены.