Генсак нямецкай ХДС: ад дыялогу Менска з партыямі залежыць яго дыялог з ЕС
На адрас Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паступаюць лісты віншаванняў ад імя сусветных палітыкаў з нагоды Пятага ўстаноўчага з’еду партыі. Прапануем вашай увазе ліст ад Генеральнага сакратара ХДС Германіі, дэпутата Бундэстага Петэра Таўбэра.
“Вітальнае слова Генеральнага сакратара ХДС Германіі д-ра Петэра Таўбэра, дэпутата Бундэстага,
да Устаноўчага кангрэсу “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі“
ў суботу, 13 чэрвеня 2015 г. ў Мінску
Паважаныя спадары Сустаршыні,
Паважаныя сябры,
ад імя ХДС Германіі і сябе асабіста дасылаю Вам сардэчныя вітанні з Берліна і зычу Вам паспяховага праходжання Устаноўчага кангрэсу “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.
Вы ўжо ў пяты раз прадпрымаеце спробу зарэгістраваць “Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю”. Старшыня партыі ХДС Германіі і Федэральны канцлер Ангела Мэркель на сустрэчы ў вярхах у Рызе яшчэ раз дакладна вызначыла пазіцыю Федэральнага ўраду ў дачыненні да Беларусі: “Нягледзячы на ўсе відавочныя адрозненні, мы гатовыя інтэнсіфікаваць супрацу з Беларуссю. Ад самой Беларусі залежыць стварэнне перадумоў, якія для гэтага неабходныя. Важным крытэрам тут ёсць прэзідэнцкія выбары ў лістападзе.”
Таму я заклікаю беларускія улады ўхваліць Вашую заяўку. Як дэмакраты мы перакананыя ў тым, што дэмакратычныя партыі важныя для грамадскага развіцця ў Беларусі.
Вашая рэгістрацыя, акрамя таго, будзе мець вялікае значэнне і для парламенцкіх выбараў ў наступным годзе. Мы будзем вітаць паляпшэнне зносін ЕЗ з Беларуссю – але ж для гэтага неабходныя заўважныя крокі ў кірунку гатоўнасці да дыялогу з усімі партыямі. На гэтым мы будзем настойваць і далей.
Я хачу скарыстацца нагодай і падзякваць за суспрацу з Вашай партыяй, у прыватнасці – Вашаму партыйнаму кіраўніцтву. З вялікай радасцю я адзначаю, што, акрамя ўсяго іншага, наша партыйная праграма і арганізацыя нашай партыі паслужылі для Вас арыентырамі для развіцця Вашай партыі. Я буду рады, калі гэта прынясе плады.
Я зычу Вам і Вашай партыі захаваць моц і вытрымку, каб Вы адолелі задачы, якія перад Вамі стаяць.
З добрымі пажаданнямі
Подпіс
Д-р Петэр Таўбэр, дэпутат Бундэстага”
Фота – Тобіас Кох (Tobias Koch)