Івана Бедку аштрафавалі за антыалкагольныя плакаты
Слонімскага каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Івана Бедку аштрафавалі 18 чэрвеня паводле ч. 2 арт. 21.14 КаАП на 180 тысяч рублёў.
Прычына – расклейка ім 17 траўня на аўтобусных прыпынках некалькі плакатаў кампаніі БХД “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”.
Такім чынам, у Слоніме тыя, хто выступае ў Слоніме супраць алкагалізму, з’яўляюцца правапарушальнікам.