Магілёўскія сябры БХД узялі ўдзел у адкрыцці фестываля духоўнай музыкі
Магілёўскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 23 чэрвеня ўзялі ўдзел у фестывалі духоўнай музыкі “Магутын Божа”, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.
Фестываль распачаўся 23 чэрвеня на гарадскім валу імя Георгія Каніскага.
Фестываль працягнецца да 25 чэрвеня, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі з 13 краін.