Крама ў Масюкоўшчыне ўпарадкавала продаж алкаголю
Прадуктовы ўніверсам “Спартак” у мінскай Масюкоўшчыне не адрозніваецца разнастайнасцю асартыменту, ён знайшоў іншы спосаб атрымліваць прыбытак. У ім было ажно тры пункты продажу алкагольных вырабаў: аддзел з асобным уваходам і яшчэ два дадатковыя ў самім памяшканні.
Пасля звароту жыхаркі раёна ў Міністэрства гандлю ў краме адбылася рэарганізацыя: два пункты звялі ў адзін і размясцілі падалей ад прадуктаў.