Пытаннем льготнага праезду для пенсіянераў Менска зоймуцца ветэраны
Подпісы менскіх пенсіянераў за аднаўленне льготнага праезду ў гарадскім транспарце накіраваны ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менскага гарвыканкама. Пра гэта гаворыцца ў адказе на калектыўны зварот за 7 жніўня.
Акрамя таго, стала вядома, што створана група па рабоце са зваротам, якую ўзначаліла ветэранская арганізацыя Фрунзенскага раёна. “Па ўсёй бачнасці, у яе членаў не павінна быць прэтэнзій як да кошту праезду, так і да ўсяго іншага, што адбываецца ў краіне”, – адзначае намесніца старшыні Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Галіна Каржанеўская.
Нагадваем, што актывісты аргкамітэту па стварэнніа БХД сабралі каля 400 подпісаў ад жыхароў Менска а вяртанне льготнага праезда для пенсіянераў і чакаюць адказу ўладаў.