У Віцебску падалі заяўку на пікет па праблемах медыцыны
Віцебскія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі на 23 жніўня заяўку на правядзенне пікету па праблемах медыцыны.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта перанакіраваў заяву ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна горада. Маўляў, у адпаведнасці з пунктам 4 рашэння Віцебскага гарвыканкама ад 10.07.2009 №881 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску” дазвол павінна даць адміністрацыя таго раёна, дзе мае адбыцца пікет.